13 лютага 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце для першакурснікаў прайшло прафілактычнае мерапрыемства на тэму «Прававая адказнасць за ўчыненне злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. Барацьба з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў»
Запрошаным госцем выступіў старшы ўпаўнаважаны ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама, маёр міліцыі Кароль Аляксей Вітальевіч.
Мэта мерапрыемства – фарміраванне асноў бяспечных паводзін у пытаннях міжасобасных зносін, а таксама прафілактыка злачынстваў, якія могуць здзяйсняцца супраць людзей.
Спікер засяродзіў сваю ўвагу на тым, што злачынствы супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх з’яўляюцца грамадска небяспечнай з’явай.
Кароль А.В. правёў тлумачальную гутарку па недапушчэнні здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку ў сферах палавой недатыкальнасці і палавой свабоды грамадзян, незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Праінфармаваў аб адміністрацыйных і крымінальных правапарушэннях, учыненых у Рэспубліцы Беларусь за апошні час, растлумачыў асноўныя палажэнні і артыкулы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У ходзе прафілактычнай гутаркі былі закрануты медыцынскія і сацыяльныя наступствы наркаспажывання, а таксама праблема ўцягнутасці непаўналетніх у распаўсюджванне наркотыкаў, у тым ліку з дапамогай «закладак», дзеянні ў выпадку паступлення прапаноў аб збыце наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў.
Акрамя таго, падчас сустрэчы студэнты змаглі спікеру задаць пытанні, якія цікавяць, і атрымаць кампетэнтныя адказы.