23 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы адбылася сустрэча з вядомымі людзьмі Брэстчыны – старшынёй Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Дземідовіч Таццянай Анатольеўнай, паэтамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі — Красеўскай Любоўю Мікалаеўнай і Вакула Верай Міхайлаўнай.
Сустрэча была арганізавана кафедрай беларускай і рускай моў БрДТУ.
У ходзе выступлення госці расказалі аб ролі і значнасці беларускай мовы ў сваім лёсе і творчасці, паказалі на прыкладах канкрэтных твораў як фарміруецца тэматыка і праблематыка твораў і нараджаюцца творчыя пошукі.
Яны пазнаёмілі студэнтаў і са сваімі зборнікамі вершаў і празаічнымі творамі, якія раскрываюць гісторыю роднай Беларусі, шляхі яе развіцця, дэманструючы ўзаемнае супрацоўніцтва творчых калектываў Беларусі і Расіі.
Адказваючы на пытанні студэнтаў, госці матывавалі іх да творчага стаўлення не толькі да вучобы, але і да жыцця ў цэлым.