У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная беларуская мова.

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт далучаецца да Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які праводзіцца Міністэрствам аддукацыі Рэспублікі Беларусь з 19 па 23 верасня 2022 года і прапануем вашай увазе беларускія песні ў выкананні народнага акадэмічнага хору «Белая Вежа» БрДТУ.