Адкрыта навукова-даследчая лабараторыя «Лічбавы інжынірынг АПК»

2 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце пры падтрымцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, ААТ «Тэхналогіі земляробства» і групы кампаній «Санта» ААТ «Савушкін прадукт» створана і адкрыта навукова-даследчая лабараторыя «Лічбавы інжынірынг АПК».  Лабараторыя з сучасным комплексам навуковага практыкаарыентаванага абсталявання ўвайшла ў склад мультыдысцыплінарнага кластара БрДТУ.
У цырымоніі адкрыцця лабараторыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, зацікаўленых камітэтаў, фінансавых структур, навукова-даследчых арганізацый і прадпрыемстваў.
Рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч выказаў упэўненасць у тым, што лабараторыя стане новай пляцоўкай для развіцця перадавых тэхналогій і ўкаранення іх у рэальны сектар эканомікі. «Сёння развіваецца і маштабуецца тое, што атрымала добры старт раней у нашым універсітэце, той зачын, які быў зроблены для правядзення навуковых даследаванняў, для сістэмнай, маштабнай, якаснай, эфектыўнай падрыхтоўкі кадраў для перадавых галін прамысловасці і для развіцця «Iндустрыі 4.0».
Першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянцін Міхайлавіч Зайчук адзначыў, што развіццё аграпрамысловага комплексу сёння немагчыма без цеснага супрацоўніцтва з навукай: «Для таго, каб дасягаць больш высокіх вынікаў, выйсці на самаакупнасць, трэба ўкараняць лічбавізацыю, аўтаматызацыю працэсаў вытворчасці».
Асноўная мэта лабараторыі лічбавага інжынірынгу АПК — падрыхтоўка інжынерных кадраў і распрацоўка навукова-тэхнічнай інавацыйнай прадукцыі ў аграрным сектары эканомікі.

Таксама пра падзею ў матэрыялах: https://www.belta.by/regions/view/laboratoriju-tsifrovogo-inzhiniringa-apk-otkryli-v-brestskom-tehnicheskom-universitete-553388-2023/