Рэспубліканскія спаборніцтвы па армрэстлінгу сярод мужчын і жанчын

10-11 сакавіка ў Абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні адбыліся Рэспубліканскія спаборніцтвы па армрэстлінгу сярод мужчын і жанчын.
Спаборніцтвы арганізуюцца пад эгідай Беларускай федэрацыі армрэстлінгу з мэтай выяўлення наймацнейшых спартсменаў і павышэння іх майстэрства, прыцягнення моладзі да заняткаў фізічнай культурай і спортам, прапагандай здаровага ладу жыцця.
Па выніках спаборніцтваў студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта занялі наступныя прызавыя месцы ў асабістым першынстве:
Астапчук Уладзіслаў, студэнт факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, на правую руку заняў 2 месца, на левую руку — 4 месца;
Чарнышоў Макарый, таксама студэнт факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, на правую руку заняў 3 месца і на левую — 4 месца.
Віншуем хлопцаў і трэнера спартыўнага клуба БрДТУ Ірыну Сяргееўну Гардоўскую! Жадаем новых перамог і дасягненняў!