Беларусь памятае … 80 гадоў трагедыі ў Хатыні

21 сакавіка ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася дыялогавая пляцоўка «80-я гадавіна трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» Ініцыятарам правядзення мерапрыемства напярэдадні дня памяці і смутку выступіў абласны камітэт БРСМ.
Месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі БрДТУ быў абраны невыпадкова. Сфармаваны тут студэнцкі атрад «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава працаваў на Рэспубліканскай маладзёжнай будоўлі ў Хатыні і прызнаны лепшым у 2022 годзе.
Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч: «Мы шануем памяць пра тую вайну і павінны абараніць праўду пра яе. Вельмі важна, каб наша моладзь ведала гераічнае мінулае свайго народа. Калі нам навязваецца чужая ідэалогія, якая трансфармуе не толькі падзеі, якія адбыліся раней, але і каштоўнаснае ўспрыманне сучасных падзей, гэтага дапусціць нельга. Вось чаму інфармацыйная праца з моладдзю па фарміраванні разумення ў яе таго, што такое гістарычная памяць, чаму гэта важна, павінна быць у фокусе ўвагі кіраўнікоў і ўніверсітэтаў, і іншых арганізацый».
Да дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла з анлайн трансляцыяй, падключыліся ўсе ўніверсітэты рэгіёна і філіял БрДТУ «Політэхнічны каледж». Намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандр Ціхановіч Точка азнаёміў студэнтаў і выкладчыкаў з вынікамі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Праведзена каласальная праца, апытаныя тысячы грамадзян, устаноўлены невядомыя раней месцы масавых расстрэлаў мірных грамадзян. Стала вядома, што лёс Хатыні ў Брэсцкай вобласці паўтарылі больш за 850 населеных пунктаў.
У рамках мерапрыемства ў фае была арганізавана выстава малюнкаў, выкананых у рамках рэспубліканскага маладзёжнага патрыятычнага конкурсу «Хатынь вачыма дзяцей».