Дрэмлёва — сястра Хатыні

21 сакавіка студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта пабывалі на экскурсіі. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-й гадавіны Хатынскай трагедыі, асноўнай кропкай маршруту быў абраны мемарыяльны комплекс «Дрэмлёва» ў Жабінкаўскім раёне, дзе 11 верасня 1942 года ў ходзе карнай аперацыі «Трыкутнік» акупантамі было спалена 196 жыхароў д. Дрэмлёва. Хлопцы ўсклалі кветкі да падножжа манумента і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Мемарыяльны комплекс быў усталяваны ў 1982 годзе. Ён уяўляе сабой насыпаны курган з шэрагам сядзячымі скульптурамі трох жанчын: бабулі, маці і дочкі. Гэтыя тры скульптуры аб’ядноўваюць тры пакаленні, якія былі закрануты падчас Вялікай Айчыннай вайне. Зямля з месца спаленай вёскі пахавана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
У гэты дзень дзеці таксама наведалі экспазіцыю «Cем стагоддзяў Кобрына» ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі ім. А. У. Суворава, у яе аснове ваенная гісторыя Кобрыншчыны ў кантэксце ваеннай гісторыі Беларусі XIII-XX ст.