З 23 сакавіка па 22 красавіка для Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адкрыты бясплатны тэставы доступ да калекцый ЭБС «РУКОНТ».
РУКОНТ — унікальная міжгаліновая база паўнатэкставых электронных дакументаў, якая ўключае вучэбную, навуковую, мастацкую літаратуру, а таксама перыядычныя выданні па ўсіх галінах ведаў.
Змяшчае падручнікі, навучальныя дапаможнікі, манаграфіі, канспекты лекцый, выданні па асноўных вывучаемых дысцыплінах найбуйнейшых расійскіх ВНУ, такіх як Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя Н. Э. Баўмана, Расійскі універсітэт дружбы народаў (РУДН), Новасібірскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт і інш.
ЭБС «РУКОНТ» прадаставіла тэставы доступ да калекцый па профілі ўніверсітэта.
Кожны карыстальнік БрДТУ можа зарэгістравацца ў ЭБС «Руконт» з любога кампутара ўніверсітэта або выдалена па спасылцы: https://lib.rucont.ru/search .

З відэа-інструкцыямі можна азнаёміцца па спасылках:

https://youtu.be/AJ6v_kXzM18 — Класіфікатар калекцый

https://youtu.be/M1fqOt9vkSk — Пошук у ЭБС «Руконт»

https://youtu.be/geD2UqPBaQM — Пашыраны пошук

https://www.youtube.com/watch?v=IwdzHVmbQxo — Чытанне. Праца з тэкстам

Лагін і пароль для чытачоў можна атрымаць у бібліятэцы галоўнага корпуса аўд. 117, кабінет 5, e-mail: lib@bstu.by.