Дзень адчыненых дзвярэй -2023

25 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога абітурыенты, бацькі і настаўнікі пазнаёміліся з усімі спецыяльнасцямі і напрамкамі ўніверсітэта. Даволі насычаная праграма мерапрыемства пачалася з прэс-канферэнцыі, на якой выступіў рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч. Сяргей Антонавіч распавёў пра ўніверсітэт, яго ўнікальныя магчымасці, правілы прыёму і асаблівасці ўступнай кампаніі гэтага года. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў універсітэцкай алімпіяды па вучэбных прадметах. Разам з дыпломамі з рук рэктара хлопцы атрымалі сертыфікаты, якія пацвярджаюць права паступлення ў БрДТУ на асаблівых умовах.
На інтэрактыўных пляцоўках факультэты прадставілі навукова-тэхнічныя распрацоўкі студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, арганізавалі майстар-класы, прэзентацыі спецыяльнасцяў. Студэнты-актывісты пастараліся прадэманстраваць усё самае каштоўнае і значнае, чым валодаюць і ганарацца.