Студэнтка БрДТУ – прызёр усерасійскіх спаборніцтваў па веласпорце

26 сакавіка 2023 года ў Рэспубліцы Адыгея (г.Майкоп) завяршыліся Усерасійскі спаборніцтвы па веласіпедным спорце на шашы ў групавых гонках сярод юніёрак 17-18 гадоў і жанчын.
Студэнтка факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ Русак Кацярына заваявала сярэбраны медаль у групавой гонцы на 120 км.
Віншуем Кацярыну з адкрыццём спаборніцкага сезону на шашы і высокім вынікам! Жадаем далейшых поспехаў!