ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ-2023

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 16-ы раз з 1 па 8 красавіка 2023 года ў Брэсцкай вобласці праходзіць добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2023».
Галоўная мэта акцыі — папулярызацыя беражлівых адносін насельніцтва да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.
У 2023 годзе акцыя прысвечана Году міру і стварэння і аднаўленню лясных масіваў.
Свой уклад у захаванне і прымнажэнне лясных багаццяў ўнеслі работнікі і студэнты эканамічнага факультэта і факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, высадзіўшы больш за 1000 маладых саджанцаў соснаў.