Дыялог пакаленняў

13.04.2023 У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося пасяджэнне Брэсцкага гарадскога савета ветэранаў і ветэранскага актыву горада Брэста, у якім прыняў удзел начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Дзяніс Віктаравіч Буднік.
На пасяджэнні адзначалася, якая работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні студэнцкай моладзі праводзіцца ветэранскім актывам горада; якімі неабходна ў гэтай рабоце кіравацца нарматыўна-прававымі актамі, рэспубліканскімі і рэгіянальнымі праграмамі, рэкамендацыямі. З мэтай павышэння эфектыўнасці работы з моладдзю ў Брэсцкай вобласці гарадскі Савет ветэранаў узаемадзейнічае з упраўленнямі адукацыі горада, упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама і адміністрацыямі раёнаў, гарадскімі і раённымі структурамі БРСМ, Брэсцкім гарадскім аб’яднаннем прафсаюзаў, Беларускім фондам міру і інш. Гэта дазваляе актывізаваць работу па пытаннях выхавання ў студэнцкай моладзі патрыятызму, любові да Радзімы, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Па заяўленай тэме пасяджэння з дакладам «Выхаваўчая і ідэалагічная работа ў БрДТУ і задачы па павышэнні яе эфектыўнасці» выступіў Буднік Дзяніс Віктаравіч, які падкрэсліў значнасць і эфектыўнасць супрацоўніцтва ўніверсітэта з ветэранствам у рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі.