Міс і Містэр Студэнцтва-2023 у БрДТУ

19 красавіка 2023 года ў БрДТУ адбыўся ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Міс і Містэр Студэнцтва-2023». На адным дыханні, маляўніча, ярка выступілі ўсе ўдзельнікі конкурсу. Для журы выбар пераможцаў быў вельмі складаным. Пасля доўгай нарады каронай і тытулам Міс Студэнцтва БрДТУ 2023 года ўзнагароджана студэнтка факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Пархоць Ганна. Уладальнікам тытула Містэр Студэнцтва БрДТУ стаў студэнт электронна-інфармацыйных сістэм Андраюк Генадзь.
Першай віцэ-Міс Студэнцтва БрДТУ стала студэнтка будаўнічага факультэта Берынчык Ксенія, а Першым віцэ-Містэрам Студэнцтва БрДТУ — студэнт эканамічнага факультэта Васілеўскі Раман.

За галоўны тытул Міс Студэнцтва БрДТУ 2023 года змагаліся: студэнтка машынабудаўнічага факультэта Яна Абрамчук, студэнтка факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Вольга Ботава і студэнтка эканамічнага факультэта Эльміра Калеснік. Канкурсанты выступілі ў тэматычных дэфіле: FASHION STYLE і Фарбы БрДТУ. Дзяўчаты і хлопцы спаборнічалі ў прамоўніцкім майстэрстве, інтэлектуальных здольнасцях і дзівілі журы сваімі творчымі талентамі.

Святочную атмасферу вечара падтрымлівалі творчыя калектывы аддзела студэнцкіх ініцыятыў і культурна-дасугавай работы ўніверсітэта і калектыў студыі танца «Plastic studio».

Ацэньвала прыгажосць, грацыю і талент дзяўчат і хлопцаў журы пад старшынствам прарэктара па выхаваўчай рабоце БрДТУ Наталлі Пятроўны Ялавай.

Акрамя галоўнага тытула ўручаны і іншыя ўзнагароды.
Уладальнікам тытула «Міс Зачараванне» прызнана Берынчык Ксенія, тытул «Міс Вытанчанасць» атрымала Эльміра Калеснік,» Міс Артыстычнасць» — Вольга Ботава, «Міс інтэлект» — Яна Абрамук а «Міс Шчырасць» стала Ганна Пархоць.
Уладальнікам тытула «Містэр Мужнасць» стаў Абрамук Генадзь, а тытул «Містэр Галантнасць» атрымаў Васілеўскі Раман.
Па выніках інтэрнэт-галасавання на тэму «Года міру і стварэння» ў намінацыі «Міс Студэнцтва ONLINE» абраная Берынчык Ксенія, а ўладальнікам намінацыі «Містэр Студэнцтва ONLINE» стаў Васілеўскі Раман.
Пархаць Ганна, Абрамчук Генадзь, Берынчык Ксенія, Васілеўскі Раман заваявалі права прадстаўляць Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на абласным этапе Рэспубліканскага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс і Містэр Студэнцтва Рэспублікі Беларусь — 2023».

Мы дзякуем нашым хлопцам і дзяўчынам за смеласць, яркасць выступленняў, творчы падыход і выдатную атмасферу свята!