«СІЛА ЗАКОНА: МЫ І ПРАВА» — НАША ПЕРАМОГА!

19 красавіка 2023 года з мэтай прававой асветы моладзі Брэсцкая гарадская арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» правяла абласны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла Закона: мы і права». Прывітальную прамову да прысутных у цэнтры маладзёжнай творчасці ўдзельнікаў прамовілі члены журы: першы сакратар Брэсцкага ОК ГА «БРСМ» Сегенюк Юрый Сяргеевіч; дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці Савінак Іна Леанідаўна і намеснік старшыні Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Пунько Тамара Якімаўна, якая адзначыла, што традыцыйнае мерапрыемства ў гэтым годзе праводзіцца пад лозунгам «Мы робім права даступным для ўсіх!».
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прадставілі адразу тры каманды: «Гідрадынамічны падшыпнік» (студэнты групы ТЭА-28 МСФ), «Блок 24/4» (група П-361,362) і «Патрыёт» (група Д-26 СФ). Кіраўнік каманд – старшы выкладчык кафедры гуманітарных навук, правазнаўца Іпатава Вольга Валер’еўна. Спаборніцтва паміж камандамі з вышэйшых навучальных ўстанов і сярэдніх спецыяльных навучальных ўстанов вобласці праходзіла ў 2 этапы – тэставая работа і адкрытыя пытанні.
У сумленнай барацьбе з супернікамі з БрДУ імя А. С. Пушкіна, БарДУ і ПалесДУ нашы каманды заваявалі Дыпломы I і III ступені:
Каманда «Патрыёт» – 1 месца:
• Астроўскі Мікіта Андрэевіч
• Смаль Андрэй Станіслававіч
• Цуканаў Алег Станіслававіч
• Ільяшук Юрый Сяргеевіч
• Саковіч Яўген Віктаравіч
Каманда «Блок 24/4» – 3 месца:
• Вашкевіч Радзівон Ігаравіч
• Пыцель Андрэй Віктаравіч
• Пахолка Антон Эдуардавіч
• Аляхновіч Аляксандр Аляксандравіч.
Ад усёй душы віншуем удзельнікаў з заслужанай перамогай!