Саюзна-патрыятычны марш-эстафета «Наша Вялікая Радзіма»

У Брэсце сустрэлі ўдзельнікаў міжнароднага праекта — марша-эстафеты «Наша Вялікая Радзіма», які праводзіцца ў рамках Саюзнага антыфашысцкага патрыятычнага праекта і прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта – актывісты першаснай арганізацыі ГА БРСМ.
Удзельнікі маршу наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», усклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў, а затым разам з Брэсцкай моладдзю ўрачыста разгарнулі велізарнае палотнішча плошчай 200 квадратных метраў — маштабную копію Сцяга Перамогі, якое з’яўляецца галоўным сімвалам праекта.