Запрашаем да ўдзелу

24 мая (серада) на кафедры «Прыкладная механіка» БрДТУ адбудзецца алімпіяда па дысцыплінах «Супраціў матэрыялаў» і «Механіка матэрыялаў» .
Запрашаюцца да ўдзелу студэнты 2-га курса машынабудаўнічага, будаўнічага факультэтаў і факультэта інжынерных сістэм і экалогіі.
На працягу прадастаўленага часу неабходна справіцца з 6 задачамі, пры поўным вырашэнні якіх можна набраць 60 балаў.
Вынікі алімпіяды будуць улічаны па дысцыплінах «Супраціў матэрыялаў», «Механіка матэрыялаў» падчас вясновай экзаменацыйнай сесіі 2022/2023 навучальнага года.
З сабой неабходна мець лінейку, калькулятар і пісьмовыя прыналежнасці.
Месца правядзення аўд. 507 гл. корпуса.
Пачатак алімпіяды ў 9:00, заканчэнне — у 12:00