Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь — дзяржаўнае свята, якое ў нашай краіне адзначаецца штогод у другую нядзелю мая. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №105 ад 12 красавіка 2023 года, сёлета ўпершыню свята дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн увасабляюць у сабе гісторыю станаўлення і развіцця суверэннай Беларусі, адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, дэманструюць нашу нацыянальную самабытнасць.
Шанаваць і паважаць галоўныя дзяржаўныя сімвалы — гэта абавязак і справа гонару сапраўднага грамадзяніна, гэта праява найвышэйшага пачуцця патрыятызму, шанаванне яго святынь і добрых традыцый.
Няхай гэта свята стане для кожнага з нас увасабленнем нашых агульных перамог і дасягненняў, яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, надасць упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Моцнага здароўя, узаемаразумення, міру, шчасця і дабра!
З павагай,
рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч