«Ведаем! Паважаем! Ганарымся!»

13 мая ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся інтэлектуальны квіз, прысвечаны Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўныя сімвалы — сцяг, герб і гімн — займаюць ключавое месца ў станаўленні незалежнасці і суверэннасці краіны. Кожны беларус павінен ведаць і паважаць сімвалы сваёй дзяржавы. У іх — гісторыя нашага народа, традыцыі і каштоўнасці.
Віншуем пераможцаў інтэлектуальнага квіза: студэнтку будаўнічага факультэта Гурбіч Дар’я і студэнтаў факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Зарэчнага Адрыяна і Клебановіча Уладзіміра.