Тэрміны прыёму дакументаў у Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ўстаноўлены з 17 па 25 ліпеня – для абітурыентаў, якія паступаюць на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Звяртаем увагу, што гэтыя ж тэрміны ўстаноўлены для абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэтную і платную форму навучання, якім неабходна здаваць унутраныя ўступныя іспыты.
Для паступлення на спецыяльнасць «Меліярацыя і водная гаспадарка» прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца з 17 па 27 ліпеня.
Для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове абітурыенты, якія не здаюць уступныя іспыты ва ўніверсітэце, падаюць дакументы з 17 ліпеня па 9 жніўня.
Для паступлення на спецыяльнасць «Меліярацыя і водная гаспадарка» прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца з 17 па 10 жніўня.
З 26 ліпеня па 2 жніўня ўстаноўлены тэрміны для правядзення ўступных выпрабаванняў для тых, хто паступае на спецыяльнасці дзённай формы навучання «Архітэктура» і «Архітэктурны дызайн», а таксама на спецыяльнасці завочнай формы навучання ў скарочаны тэрмін (на базе сярэдняй-спецыяльнай адукацыі).
Тыя, хто паступае на спецыяльнасць «Меліярацыя і водная гаспадарка» прадастаўляюць сертыфікаты ЦЭ або ЦТ, альбо здаюць уступныя выпрабаванні ў перыяд з 28 ліпеня па 2 жніўня.
Тэрміны залічэння абітурыентаў на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ўстаноўлены па 4 жніўня, на навучанне за кошт уласных сродкаў – па 11 жніўня.
Для выпускнікоў, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку і паступаюць на спецыяльнасці профіляў адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі» і «Прыродазнаўчыя навукі» устаноўлены тэрмін прыёму дакументаў з 17 па 19 ліпеня. Тэрмін залічэння гэтай катэгорыі абітурыентаў устаноўлены па 4 жніўня.
Пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд, праведзеных у БрДТУ, падаюць дакументы па 15 чэрвеня. Тэрмін залічэння – 16 чэрвеня.
Пастановай таксама вызначаны тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору ў дзяржаўныя ува на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, якія засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў.
Нагадаем, што для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, устаноўлены наступныя тэрміны:
падачы дакументаў – з 1 па 5 чэрвеня;
правядзення ўступнага выпрабавання – з 6 па 13 чэрвеня;
залічэння — па 16 чэрвеня.
Колькасць месцаў, усталяванае для падрыхтоўкі спецыялістаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў БрДТУ і ўмовы паступлення па спасылцы: https://www.bstu.by/abiturientam/pravila-priema/tselevaya-podgotovka-spetsialistov
Агульная інфармацыя аб тэрмінах уступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі