Рэспубліканскі семінар-практыкум «Аб выніках выканання даведзенага задання па выкананні экспарту адукацыйных паслуг, мерах па развіцці і абмене вопытам»

22 мая ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбыўся рэспубліканскі семінар-практыкум «Аб выніках выканання даведзенага задання па выкананні экспарту адукацыйных паслуг за I квартал 2023 года, мерах па развіцці і абмене вопытам» з удзелам Першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Генадзьевіча Бахановіча і старшыні Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Беларусі Вадзіма Анатольевіча Богуша.
У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, прарэктары і начальнікі ўпраўленняў, якія курыруюць міжнародную дзейнасць.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт з дакладам «Аб рэалізацыі Сумеснай адукацыйнай праграмы на першай ступені вышэйшай адукацыі ў фармаце «4+0» на прыкладзе БрДТУ і Сіньсянскага ўніверсітэта (КНР)» прадставіў першы прарэктар БрДТУ Міхаіл Уладзіміравіч Нерода.
Падчас семінара былі разгледжаны пытанні дыверсіфікацыя экспарту ў краіны Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі, абмеркавана роля сістэмнага менеджменту ў развіцці экспарту адукацыйных паслуг, прадстаўлены мадэлі рэалізацыі Стратэгіі развіцця экспарту ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, прааналізавана прафарыентацыйная работа з суайчыннікамі замежжа і інш.