Серыя паказаў фільма «Забойная пасылка» пачалася ў БрДТУ

У рамках патрыятычнага выхавання моладзі, фарміравання ў студэнтаў адмоўнага стаўлення да экстрэмізму і тэрарызму ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце арганізавана серыя паказаў і абмеркаванне дакументальнага фільма тэлекампаніі АНТ «Забойная пасылка». Сёння, 23 мая, адбыўся першы прагляд фільма для некалькіх груп і працягнецца па 26 мая.
Як адзначыла прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Ялавая, у нашых сілах правільна выбіраць шлях і не дапускаць памылак. Важна быць свядомымі грамадзянамі сваёй краіны, захоўваць пільнасць і пры неабходнасці звяртацца ў праваахоўныя органы па дапамогу. Бо кожны з нас можа стаць чарговай ахвярай зламыснікаў, якія займаюцца уцягваннем моладзі ў тэрарыстычную і антыдзяржаўную дзейнасць.
Прагляд фільма «Забойная пасылка» адбудзецца ў актавай зале БрДТУ 24 мая ў 12:10 і ў 14:00; 25 мая ў 12:10 і ў 14:00 і 26 мая ў 12:10 і ў 14:00.
Заклікаем усіх студэнтаў, выкладчыкаў і работнікаў універсітэта да прагляду.