Сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі Брэсцкай мытні

24 мая 2023 года ў рамках прафарыентацыі і садзейнічання працоўнай занятасці студэнтаў і працаўладкаванню выпускнікоў года дэканат эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта арганізаваў сустрэчу студэнтаў з прадстаўнікамі Брэсцкай мытні.
Сёння Брэсцкая мытня адна з буйных і найстарэйшых у сістэме мытных органаў Рэспублікі Беларусь. У яе структуры 10 мытных пастоў, 23 пункта мытнага афармлення.
Студэнты 3 курса спецыяльнасцяў «Лагістыка», «Фінансы і крэдыт», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» сустрэліся з першым намеснікам начальніка Брэсцкай мытні Кавалёвым Дзмітрыем Генадзьевічам і намеснікам начальніка аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Папко Людмілай Уладзіміраўнай.
Адкрываючы сустрэчу, дэкан эканамічнага факультэта Зазерская Вікторыя Васільеўна адзначыла значнасць работы Брэсцкай мытні як у эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь у цэлым, так і Брэсцкай вобласці ў прыватнасці. У сучасных умовах мытныя органы выступаюць адным з галоўных інструментаў па ажыццяўленню эканамічнай палітыкі краіны, забеспячэнню абароны яе эканамічных інтарэсаў на міжнародным узроўні, развіццю незалежнай эканомікі.
Дзмітрый Генадзьевіч расказаў удзельнікам сустрэчы аб ключавых напрамках работы Брэсцкай мытні, пазнаёміў з гісторыяй і дзейнасцю арганізацыі, а таксама яе сацыякультурным і грамадскім жыццём. Асобна ён акцэнтаваў увагу студэнтаў на перспектывах маладых спецыялістаў пры працаўладкаванні ў мытныя органы, а таксама падзяліўся асабістым вопытам прафесійнага станаўлення і кар’ернага росту.
Людміла Уладзіміраўна пазнаёміла студэнтаў з тымі ўмовамі, якія Брэсцкая мытня стварае для сваіх супрацоўнікаў, распавяла пра ўзровень заработнай платы, пра магчымасці перспектыўнага росту, пра патрабаванні, якія прад’яўляюцца да будучых спецыялістаў.
Студэнтамі былі зададзены пытанні прысутным аб іх вопыце службы ў мытных органах, аб правах, абавязках, гарантыях і ільготах служачых мытных органаў, а таксама аб магчымасцях кар’ернага росту ў прафесіі.
Падобныя сустрэчы дазваляюць забяспечыць студэнтам магчымасць атрымаць інфармацыю аб прапановах патэнцыйных працадаўцаў, даведацца аб прафесійнай спецыфіцы працы і надаюць упэўненасці ў будучыні працаўладкаванні і самарэалізацыі.