Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўным арыентаванні

4 чэрвеня 2023 года на спартыўнай базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшоў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь на спрынтарскіх дыстанцыях і ў змешанай эстафеце па арыентаванні. У спаборніцтвах прынялі ўдзел студэнты БрДТУ і трэнер каманды Кушнераў Павел Аляксандравіч. У выніку студэнт будаўнічага факультэта Касьянік Яўген заняў 1 месца, студэнтка будаўнічага факультэта Крагель Аліна — 2 месца, студэнтка факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Калыска Валерыя — 3 месца. Трэнер нашай каманды Кушнераў П.А. падняўся на трэцюю прыступку пастамента ў сваёй групе.

Віншуем нашых спартоўцаў з высокімі вынікамі і жадаем далейшых перамог!