Паважаныя ветэраны, выкладчыкі, работнікі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта!
Ад усёй душы віншую вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь-гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.
Дата 3 ліпеня назаўжды ўвайшла ў гісторыю Беларусі як самая яркая старонка барацьбы беларускага народа за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Наш святы абавязак-захаваць гістарычную праўду і памяць пра герояў, перадаваць яе будучым пакаленням, аберагаць і ўмацоўваць мір на нашай зямлі. Мы разумеем, што суверэнітэт-гэта свяшчэнны здабытак, які нам завешчана берагчы.
У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, невычэрпных жыццёвых сіл, цяпла родных і блізкіх! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, у сэрцах людзей – спакой, а ў дамах – дабрабыт!
З Днём Незалежнасці! З Днём Рэспублікі!

З павагай,
рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч