Запрашаем да ўдзелу

Запрашаем навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў прыняць удзел у працы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ES&ES-2023 «Эфектыўнасць інжынерных сістэм і энергазберажэнне» («Efficiency of engineering systems and energy saving»), якая адбудзецца 19-20 кастрычніка 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Арганізатары канферэнцыі: кафедра цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі і УП «Брэстаблгаз».
Тэматычныя напрамкі работы канферэнцыі (секцыі):
— павышэнне эфектыўнасці інжынерных сістэм будынкаў рознага прызначэння
— энергазберажэнне ў інжынерных сістэмах
— Арганізацыя рацыянальнага выкарыстання энергіі
Па выніках працы канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Удзел у канферэнцыі і публікацыя артыкулаў бясплатная. Падрабязная інфармацыя ва ўкладзеных лістах.