Больш за 140 студэнтаў ваеннай кафедры Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з 10 ліпеня праходзяць выніковую практыку ў вайсковай частцы. На працягу месяца будучых афіцэраў чакае насычаная праграма навучання з магчымасцю замацаваць атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы. Па заканчэнні практыкі студэнты будуць прыведзены да прыняцця ваеннай прысягі. Ваенная кафедра БДТУ адкрыта з 1 верасня 2021 года і гэта будзе першы выпуск афіцэраў, якія прайшлі на ёй падрыхтоўку.






