Набор на ваенную кафедру БрДТУ

Студэнтам (мужчынскага полу) 1-га курса (для спецыяльнасцяў з 4-гадовым тэрмінам навучання) і 2-га курса (для спецыяльнасцяў з 5-гадовым тэрмінам навучання) дзённай формы навучання, якія выказалі жаданне навучацца на ваеннай кафедры да 31 кастрычніка 2023 года атрымаць накіраванне на медыцынскі агляд па адрасе: г.Брэст, вул. Дзяржынскага, д. 22, каб. 109, ваенная кафедра (пры сабе мець пасведчанне прызыўніка, пашпарт).
Для праходжання медыцынскага агляду кандыдат звяртаецца ў ваенны камісарыят па месцы рэгістрацыі з вышэйпаказаным накіраваннем.

Кандыдат, пасля праходжання медыцынскага агляду, асабіста падае да 1 лютага 2024 года на ваенную кафедру наступныя дакументы:
— заява на імя начальніка ваеннай кафедры (запаўняецца на ваеннай кафедры, вул. Дзяржынскага, 22);
— характарыстыку, падпісаную дэканам (намеснікам дэкана) факультэта, на якім студэнт праходзіць навучанне;
— даведку аб выніках медыцынскага агляду аб прыдатнасці па стане здароўя, выдадзеную ваенным камісарыятам;
— ксеракопію пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (стар. 30-33, стар. з адзнакай аб рэгістрацыі);
— ксеракопію пасведчання прызыўніка (ваеннага білета).

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пасведчанне прызыўніка (ваенны білет) прадстаўляюцца асабіста кандыдатам пры падачы дакументаў.
Кандыдаты, якія не прадставілі ва ўстаноўленыя тэрміны дакументы, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца!!!

ДАКУМЕНТЫ ПРЫМАЮЦЦА ПА АДРАСЕ:
г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 22, каб. 109.
Час працы камісіі:
панядзелак-чацвер з 9.00 да 17.30
(абед 13.00 – 13.45), пятніца з 9.00 да 16.15 (абед 13.00 – 13.45)
Тэлефон для даведак: 8 (0162) 40-57-05, 8 (0162) 40-57-01.