Сустрэча студэнтаў БрДТУ з Вадзімам Ляліным

6 верасня ў рамках спартыўна-масавага мерапрыемства «Тыдзень спорту і здароўя» ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў з удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Пекіне, у Лондане і ў Рыа-дэ Жанейра па акадэмічным веславанні Вадзімам Ляліным. Вядомы беларускі вясляр распавёў моладзі аб валявых якасцях спартсмена, падзяліўся вопытам дасягнення высокіх спартыўных вынікаў.