БрДТУ сустрэў новых студэнтаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі

У рамках рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы БрДТУ з Хух-Хотаскім прафесійным інстытутам (Кітайская Народная Рэспубліка) для працягу навучання ва ўніверсітэт прыбыло 30 новых студэнтаў. Сёння адбылося першае знаёмства рабят са сваёй alma mater. У прывітальным слове да кітайскіх студэнтаў рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч звярнуў асаблівую ўвагу на моцныя, партнёрскія адносіны, якія звязваюць Рэспубліку Беларусь і Кітайскую Народную Рэспубліку, адзначыў тое вялікае значэнне, якое надаецца ў БрДТУ супрацоўніцтву з кітайскімі ВНУ. Таксама да студэнтаў звярнуліся прарэктар па вучэбнай рабоце універсітэта Міхаіл Уладзіміравіч Нерода, кіраўніцтва будаўнічага, машынабудаўнічага і эканамічнага факультэтаў.
Рабяты правядуць у нашым горадзе бліжэйшыя тры гады, за якія яны скончаць навучанне ў бакалаўрыяце, раней пачатае ў Кітаі, а таксама асвояць адукацыйную праграму магістратуры. Дадатковым бонусам паслужыць магчымасць удасканалення свайго ўзроўню валодання рускай мовай не толькі на вучэбных занятках, але і акунуўшыся ў моўнае асяроддзе, беларускую культуру, побыт і традыцыі нашага народа.