13 верасня 2023 года студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы, прымеркаванай да Дня народнага адзінства.
У патрыятычнай акцыі прынялі ўдзел студэнты першага курса ўсіх факультэтаў. З уступным словам перад прысутнымі выступіў начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю БрДТУ Дзяніс Віктаравіч Буднік, падкрэсліўшы безумоўную значнасць усіх праводзімых мерапрыемстваў у рамках «Дня народнага адзінства».
Удзел у дыктоўцы «Гісторыя сведчыць» дазволіў аднавіць у памяці падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 года і яшчэ раз пазначыць іх уплыў на далейшы лёс Рэспублікі Беларусь.



