Дыялог пакаленняў «Мір і адзінства – сіла народа!»

14 верасня ў круглай зале Брэсцкага гарвыканкама напярэдадні Дня народнага адзінства адбылося мерапрыемства «Дыялог пакаленняў «Мір і адзінства – сіла народа!». Удзел у ім прынялі студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Дзянісам Віктаравічам Буднікам.
Спікерамі выступілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Я.С. Зайцаў і М. В. Васько, якія ў сваім выступленні асвятлілі пытанні гістарычнай памяці гераічных і трагічных падзей, якія выпалі на долю беларускага народа. Падзеі 17 верасня самым карэнным чынам паўплывалі на этапы станаўлення і фарміравання сучаснай беларускай дзяржавы. Без пераемнасці і сувязі пакаленняў не было б нашай сучаснасці і будучыні.