Студэнту БрДТУ Сямёну Люльковічу ўручана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

21 чэрвеня Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Раманам Аляксандравічам Галоўчанкам студэнту Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, камандзіру студэнцкага будаўнічага атрада «Спадчына» Сямёну Люльковічу ўручана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за актыўную працу па рэканструкцыі дзяржаўнай установы «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» і будаўніцтва музея мемарыяльнага комплексу.
Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі напярэдадні Дня народнага адзінства заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад у развіццё сучаснай Беларусі.
Сам Сямён у ролі камандзіра студэнцкага атрада «Спадчына» імя П.М. Машэрава працаваў мінулым летам на будаўніцтве музея ў Хатыні. Хлопцы выдатна сябе зарэкамендавалі, былі прызнаныя лепшым беларускім будатрадам. «Хатынь-велічны аб’ект, гэта наша гістарычная памяць. Там адлюстраваны пакуты і смутак, якія перажыў наш народ. Нашаму атраду і мне асабіста пашчасціла прыкласці часцінку сваёй працы да таго манумента, які будзе стагоддзямі нагадваць нашым суайчыннікам пра тую трагічную гісторыю», – сказаў Сямён Люльковіч.