Беларуска-кубінскі форум рэктараў: новыя формы і мадэлі супрацоўніцтва

19 верасня ў Мінску адбыўся беларуска-кубінскі форум рэктараў вышэйшых навучальных устаноў. Дэлегацыі дзвюх краін узначальвалі першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзевіч Бахановіч і намеснік Міністра вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба Рэйнальда Веласкес Зальдывар. Варта адзначыць, што супрацоўніцтва ВНУ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Куба мае доўгую гістарычную традыцыю, абедзве краіны пабудавалі нацыянальныя мадэлі універсітэцкай адукацыі на падмурку дасягненняў савецкай вышэйшай школы.На мерапрыемстве адбылася прэзентацыя адукацыйнага і навуковага патэнцыялу кубінскіх і беларускіх ВНУ. Была адзначана важнасць інжынернай адукацыі служачай асновай эканамічнага суверэнітэту дзвюх краін. БрДТУ ўсталяваў партнёрскія адносіны з Універсітэтам Моа. Таксама дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб наладжванні сяброўскіх адносін з Універсітэтам Гуантанама.