21 верасня факультэт электронна-інфармацыйных сістэм Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта арганізаваў мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню міру. Студэнты правялі майстар-клас па вырабе сімвала міра-папяровага жураўліка арыгамі. Усе жадаючыя таксама маглі паўдзельнічаць у акцыі «Працягні далонь міру » – намаляваць сваю далонь і напісаць пажаданні.




