Адзіны дзень інфармавання

21 верасня 2023 года, у рамках адзінага дня інфармавання, адбылася сустрэча выкладчыкаў, работнікаў і студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта са старшынёй Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалаем Васільевічам Красоўскім.
Галоўная тэма сустрэчы-абмеркаванне адзінства беларускага народа як асноватворнага фактару суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Мікалай Васільевіч не толькі закрануў гістарычную падаплёку з’яўлення Дня народнага адзінства, але і коратка распавёў пра ўнутрыпалітычную і эканамічную сітуацыю, якая складваецца ў нашай краіне.
Адзначыў галоўную мэту нашай дзяржавы-граматнай палітыкай захаваць суверэнітэт і незалежнасць.
Старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў акцэнтаваў увагу на тым, што толькі ва ўмовах міру людзі могуць спакойна жыць і працаваць. Таму ўрад разглядае галоўнай задачай менавіта стварэнне мірнай і стабільнай міжнароднай абстаноўкі, спрыяльнай для дзяржаўнага развіцця, для развіцця навукі, эканомікі і спорту. Наша палітыка накіравана на мір і стварэнне праз адзінства, патрыятызм.
У завяршэнні дыскусіі Мікалай Васільевіч даў пажаданне сучаснай моладзі вывучаць гісторыю сваёй краіны. Веданне гісторыі дапаможа прыняць правільнае рашэнне і пазбегнуць памылак мінулага.