Берасцейскі забег у Брэсце

23 верасня ў горадзе над Бугам адбыўся Берасцейскі забег, які сабраў больш за 500 удзельнікаў усіх узростаў з розных куткоў нашай краіны. Студэнтка факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ Русак Кацярына ўпэўнена перамагла ў забегу на 5 км.
Віншуем Кацярыну з заслужанай перамогай! Жадаем упартасці, упэўнена крочыць толькі наперад, не спыняцца на дасягнутым, пакараць любыя вяршыні. Хай перамогі не прымусяць сябе доўга чакаць, а ўзнагароды будуць адлюстраваннем старанняў і працы.