Сустрэча рэктара з фіналістамі конкурсу » Міс Беларусь – 2023»

26 верасня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча рэктара Сяргея Антонавіча Каспяровіча з фіналістамі нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь – 2023». Нагадаем, Ксенія Уласюк, студэнтка эканамічнага факультэта, і Дар’я Якубоўская, студэнтка будаўнічага факультэта БрДТУ па выніках адборачных этапаў у ліку 24 дзяўчат з усёй Беларусі выйшлі ў фінал нацыянальнага свята прыгажосці і грацыі. Сяргей Антонавіч звярнуў увагу, што падобныя конкурсы дапамагаюць удзельнікам унесці ўклад у развіццё ўніверсітэта і краіны, а таксама прымножыць асобасны патэнцыял. Рэктар універсітэта павіншаваў дзяўчат, падзякаваў за ўдзел у грамадскім жыцці, пажадаў новых стартаў і перамог, удачы і дабрабыту.