26 верасня 2023 года адбыўся навукова-тэхнічны семінар «Рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў як захаванне спадчыны Рэспублікі Беларусь», арганізаваны кафедрай інжынернай экалогіі і хіміі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. C прывітальным словам выступілі: прафесар кафедры прыродаўладкавання Волчак Аляксандр Аляксандравіч; дырэктар ААТ «Рэстаўрацыяінвест» Казакоў Уладзімір Нахімавіч; дырэктар філіяла «Брэстрэстаўрацыяпраект» ААТ «Белрэстаўрацыя» Сотнікаў Ігар Цімафеевіч. На семінары прысутнічалі і выступілі з дакладамі галоўныя архітэктары праектаў ААТ «Рэстаўрацыяінвест» Панасюк Віктар Аляксандравіч і філіяла «Брэстрэстаўрацыяпраект» Нічыпарчык Вольга Іванаўна, загадчык кафедры ІЭиХ Тур Эліна Аркадзьеўна, выкладчыкі БрДТУ, выкладчыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна. Удзельнікі семінара абмеркавалі станоўчы вопыт кафедры ІЭиХ ў выкананні раздзела «Комплексныя навуковыя пошукі » гістарычных будынкаў, уключаных у пералік нерухомых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.



