100 інавацый маладых навукоўцаў

Студэнты факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Лютыч Аляксей і Лапацкі Ягор удастоены Дыплома пераможцы III ступені на выставе-конкурсе «100 інавацый маладых навукоўцаў» за распрацоўку стабілатрэнажора з біякіраваннем па апорнай рэакцыі.
Выстава-конкурс праводзілася ў рамках мерапрыемства «Фестываль навукі – 2023 » у мэтах акумулявання і папулярызацыі навуковых дасягненняў маладых вучоных па рэалізацыі найбольш важных і значных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Фестываль стаў пляцоўкай для абмену вопытам, устанаўлення кантактаў і стварэння партнёрства паміж маладымі навукоўцамі, інавацыйнымі кампаніямі і прадстаўнікамі бізнесу.
Аляксей падзяліўся сваімі ўражаннямія: «Адной з галоўных асаблівасцяў фестывалю была яго маштабнасць. Тут сабраліся прадстаўнікі розных навуковых абласцей, і кожны з іх прадставіў свае дасягненні і даследаванні. Гэта было ўражліва бачыць шмат стэндаў, лекцый і дэманстрацый, якія ахопліваюць шырокі спектр тэм, ад фізікі і хіміі да біялогіі і інфармацыйных тэхналогій.
Мне асабліва спадабалася магчымасць зносін з іншымі навукоўцамі і даследчыкамі. Я атрымаў каштоўныя водгукі і прапановы па паляпшэнню свайго праекта, а таксама даведаўся аб новых тэхналогіях і даследаваннях, якія адбываюцца ў іншых галінах. Гэта было сапраўдным натхненнем для мяне, і я ўпэўнены, што многія іншыя ўдзельнікі таксама атрымалі каштоўны вопыт і веды».
Са слоў хлопцаў, сутнасць праекта заключаецца ў выкарыстанні стабілатрэнажора ў хатніх умовах, на базе распрацаванай раней стабіламетрычнай платформы. Стабілаплатформа даволі кампактная, а падключэнне адбываецца праз bluetooth. З дапамогай дадзенай платформы можна трэніраваць вестыбюлярны апарат, развіваць цягавітасць, хуткасць і рэакцыю. Яна служыць для функцыянальнага кантролю ў спорце і на вытворчасці, а таксама для арганізацыі трэнінгу з біялагічнай зваротнай сувяззю па апорнай рэакцыі.