З любоўю да вас, выкладчыкі!

29 верасня 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня настаўніка. Напярэдадні знамянальнай даты зала ўніверсітэта была напоўнена тымі, хто працуе на карысць будучага пакалення і сам заўсёды імкнецца да новых ведаў. Свята сабрала выкладчыкаў, кіраўнікоў, а таксама студэнтаў ВНУ. З прафесійным святам педагагічны склад павіншаваў рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч. У сваім звароце Сяргей Антонавіч выказаў самыя цёплыя і шчырыя віншаванні і словы ўдзячнасці за высакародную працу. Адзначыў велізарную адказнасць кожнага выкладчыка ў выхаванні маладога пакалення, высакакласных спецыялістаў, творчых асоб і годных грамадзян. Пажадаў усім поспехаў у педагагічнай працы і новых здзяйсненняў.
Удзельнікі канцэрта парадавалі гледачоў танцамі, песнямі, вершамі і сцэнічнымі мініяцюрамі. Канцэрт нікога не пакінуў абыякавым. Усе гледачы атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарадзіліся добрым настроем. Цёплыя і сардэчныя словы былі адрасаваны выкладчыкам за іх мудрасць, мэтанакіраванасць і самааддачу, за бясцэнны вопыт, якім яны працягваюць дзяліцца з маладым пакаленнем.