У першую нядзелю кастрычніка для кітайскіх студэнтаў, якія ўпершыню прыбылі на навучанне ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт з мэтай знаёмства з нашай краінай супрацоўнікамі міжнароднага аддзела была арганізавана экскурсія ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
Кітайскія хлопцы змаглі палюбавацца відамі беларускай прыроды, нацешыцца чыстым лясным паветрам, прагуляцца па апалай восеньскай лістоце.
Супрацоўнікі музея азнаёмілі замежных гасцей з шматгадовай гісторыяй Белавежскай пушчы, яе значэннем для культуры беларускага народа. Асаблівую цікавасць у рабят выклікаў аповяд экскурсавода аб разнастайнасці беларускай флоры і фаўны і аб мерах, якія прымаюцца дзяржавай, па іх захаванню.
Таксама кітайскія студэнты наведалі вальеры, дзе ў іх была магчымасць паназіраць за жывёламі ў асяроддзі іх пражывання.
У завяршэнні мерапрыемства замежныя студэнты ўніверсітэта прадэгуставалі стравы нацыянальнай беларускай кухні.


