Студатрадаўскі рух у БрДТУ

Разам з навучальным працэсам у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце студэнты актыўна задзейнічаны і ў студатрадаўскім руху. 423 чалавекі ў складзе 29 студэнцкіх атрадаў ужо адпрацавалі ў летнія месяцы, а 5 атрадаў агульнай колькасцю 85 чалавек працуюць цяпер. Тры будаўнічыя атрады працуюць на аб’ектах ААТ «Савушкін прадукт» горада Бяроза і Беларускай атамнай электрастанцыі, а два сельскагаспадарчыя атрады аказваюць дапамогу ў зборы ўраджаю аграгаспадаркам ААТ «Астрамечава» і ААТ «Чарнаўчыцы».
З 4 кастрычніка 2023 года студэнцкі вытворчы атрад БрДТУ, сфармаваны з 11 студэнтаў машынабудаўнічага факультэта, адправіцца на ААТ «Мінскі аўтамабільны завод». Хлопцы на працягу месяца будуць працаваць у цэхах завода нароўні з вопытнымі слесарамі механазборачных работ.
Будаўнічаму студэнцкаму атраду «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава аказаны асаблівы гонар. У бліжэйшым часе байцы атрада, якія прымалі ўдзел у работах па аднаўленні аб’ектаў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», пачнуць работы па будаўніцтве адукацыйна-аздараўленчай установы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі» на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі 9 жніўня 2023 года гэтаму аб’екту прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.
Усяго да канца каляндарнага года запланавана працаўладкаваць у складзе студэнцкіх атрадаў яшчэ каля 90 чалавек.