Уручэнне заліковых кніжак студэнтам спецыяльнасці «Прыродаахоўная дзейнасць»

На базе Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адбылося ўрачыстае ўручэнне заліковых кніжак студэнтам першага курса Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, якія навучаюцца на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі па спецыяльнасці «Прыродаахоўная дзейнасць».
Для будучых інжынераў-эколагаў супрацоўнікі Камітэта правялі экскурсіі па структурных падраздзяленнях: студэнты пазнаёміліся са спецыфікай працы аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў, аддзела кантролю за абыходжаннем з адходамі, аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем зямель, нетраў, біяразнастайнасці, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, а таксама аддзела каардынацыі кантрольнай дзейнасці, і на свае вочы ўбачылі, у чым заключаецца праца спецыялістаў.
Пасля экскурсіі ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія ўручэння заліковых кніжак першакурснікам, на якой з віншаваннямі і пажаданнямі выдатнай вучобы выступілі старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ян Іванавіч Венсковіч, дэкан факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ Алег Паўлавіч Мешык і загадчык кафедры прыродаабуладкавання Уладзімір Валянцінавіч Мароз. Са знамянальнай падзеяй першакурснікаў павіншавалі студэнты другога курса спецыяльнасці «Прыродаахоўная дзейнасць», падрыхтаваўшы для іх цікавую конкурсную праграму.
Пасля атрымання заліковых кніжак рабяты паабяцалі выдатна вучыцца, любіць сваю прафесію і працаваць на карысць нашай краіны.