Адкрыты тэставы доступ да IG Publishing

З 10 кастрычніка па 09 лістапада 2023 года адкрыты тэставы доступ да платформы IG Publishing.
IG  Publishing — платформа-агрэгатар электронных рэсурсаў для акадэмічных, дзяржаўных, карпаратыўных і публічных бібліятэк па ўсім свеце.
IG Publishing — гэта падраздзяленне, якое знаходзіцца ў поўнай уласнасці iGroup (Азія), аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў рэсурсаў для бібліятэк і інфармацыі ў галіне EduTech у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.
На платформе прадстаўлены электронныя кнігі вядучых сусветных выдаўцоў: American Library Association, Anmol Publications, Arcler Education, Armour Publishing, Berrett-Koehler, Blackstone Publishing, Columbia University Press, Edinburgh University Press, Ingram Publisher UK, John Benjamins, Momentum Press, Packt Publishing, Plunkett Research, Trans Tech Publications, World Scientific, World Technologies і інш.
Акрамя электронных кніг, з 2020 года IG Publishing пачала распаўсюджваць часопісы і базы дадзеных.
Атрымаць доступ да IG Publishing можна з кампутараў, якія знаходзяцца на тэрыторыі універсітэта па спасылцы.
Па ўсіх пытаннях звяртацца ў залу даведачна-інфармацыйнай работы (бібліятэка, аўд.117, каб. №5).