Новыя зоркі БрДТУ: факультэцкі адбор

11 кастрычніка на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшоў факультэцкі адборачны тур агляду-конкурсу «Новыя зоркі БрДТУ», у якім прымалі ўдзел толькі студэнты першага курса.
Студэнты спецыяльнасці ТВ-21 падрыхтавалі  вальс і арыгінальную відэавізітоўку. Захапленне і гучныя авацыі выклікаў танец жывата ў выкананні Лізаветы Калюціч. Конкурсная праграма завяршылася калектыўнай фінальнай песняй.
Аўтарскае бачанне студэнцкіх памылак і танцавальны нумар у выкананні Раманюка Ігара, Назаран Кацярыны і Грыгарчук Ангеліны прадставіла ўвазе гледачоў група В-113. Гучнымі апладысментамі гледачоў ганаравалася створаная рабятамі музычная група ў складзе Яфімук Ганны, Панасюка Дзмітрыя і Вераб’я Івана з арыгінальным выкананнем песні «Broken dreams» і гульнёй на электрагітары. Выступленне рабят завяршылася песняй пад гітару.
Студэнты групы М-159 парадавалі гледачоў відэаролікам » Нялёгкае жыццё студэнта!»і арыгінальным выкананнем вакальнага твора «У цемры» з гульнёй на электрагітары (Аляксандр Кошкін і запрошаных выканаўцаў – В.Чуланава (УА» Брэсцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці) і М.Макарэвіча (ІІ-23, ФЭІС).
Жартоўным відэаролікам, танцамі і песняй «Зоркі застануцца тут» у выкананні Малейка Макарыя пад электрагітару здзіўляў гледачоў гурт ПД-14. Асаблівую цікавасць гледачоў выклікал верш ўласнага сачынення Козел Алесі «Блакітныя вочы».
Факультэцкі этап агляду-конкурсу завяршыўся народным танцам у выкананні Рудзько Паліны, Асіпука Аляксея і Лукашыка Андрэя (М-154) і выкананай Кавальчуком Мікітам кампазіцыяй «Урывак з вальса «Дунайскія хвалі» пад акампанемент акардэона.
Адабраныя лепшыя нумары факультэцкага этапу агляду-конкурсу «Новыя зоркі БрДТУ » будуць прадстаўлены на гала-канцэрце 17 лістапада.