Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ICEP-2023 «Актуальныя навукова-тэхнічныя і экалагічныя праблемы захавання асяроддзя пражывання»

Завяршылася VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ICEP – 2023 «Актуальныя навукова-тэхнічныя і экалагічныя праблемы захавання асяроддзя пражывання», прысвечаная памяці дацэнта кафедры природообустройства, кандыдата геаграфічных навук, дацэнта Шпока Ірыны Мікалаеўны (16-17 кастрычніка 2023 г.).
Асноўнай мэтай канферэнцыі з’яўлялася падвядзенне прамежкавых вынікаў творчага супрацоўніцтва навукоўцаў і спецыялістаў-практыкаў дзяржаў постсавецкай прасторы ў сферы актуальных праблем захавання асяроддзя пражывання чалавека. Прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, навуковых устаноў абмеркавалі пытанні, звязаныя з паглыбленнем супрацоўніцтва пры распрацоўцы трансгранічных, актуальных для краін-суседзяў, праектаў прыродакарыстання, абароны асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, водакарыстання і водаспажывання, энерга — і рэсурсазберажэння.
Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі праходзіла ў гісторыка-мемарыяльным музеі «Сядзіба Нямцэвічаў», які з’яўляецца філіялам кафедры прыродаўпарадкавання.