Студэнт года БрДТУ – 2023

17 кастрычніка ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся ўніверсітэцкі этап конкурсу «Студэнт года – 2023».
За званне пераможцы змагаліся 5 самых актыўных і мэтанакіраваных, паспяховых у вучобе і творчасці студэнтаў: Міхалёў Раман — машынабудаўнічы факультэт; Камар Анастасія — факультэт электронна-інфармацыйных сістэм; Сергель Вераніка — эканамічны факультэт; Смердзіна Анастасія — факультэт электронна-інфармацыйных сістэм; Расалюк Ганна Уладзіміраўна — будаўнічы факультэт.
У яркай і святочнай атмасферы мерапрыемства рабяты расказалі пра сябе і свае захапленні, прадэманстравалі свае таленты і моцныя бакі. Кандыдаты на званне «Студэнта года» спаборнічалі па некалькіх выпрабаваннях: конкурс візітовак, конкурс прамоўніцкага майстэрства, інтэлектуальны конкурс, творчы конкурс.
Палепшыць хвіліны чакання падчас нарады журы дапамагла канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі БрДТУ.
Пасля завяршэння кожнага конкурснага нумара ўдзельнікі маглі ўздыхнуць з палёгкай, што нельга было сказаць пра журы. Перад імі стаяла важная, але вельмі цяжкая задача – вызначыць пераможцу конкурсу. У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі: прарэктар па выхаваўчай рабоце Ялавая Наталля Пятроўна; прарэктар па рэжыме, бяспецы і кадрах Басько Андрэй Антонавіч; другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА БРСМ Чемармазович Лізавета Дзмітрыеўна; першы сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта ГА БРСМ Сакалоўская Вольга Мікалаеўна; начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю БрДТУ Буднік Дзяніс Віктаравіч; кіраўнік школы танца Казакова Анастасія Васільеўна; пераможца конкурсу «Студэнт года – 2022» у БрДТУ, фіналістка ХІІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2023» Якубоўская Дар’я.
Перамогу ў конкурсе «Студэнт года – 2023» атрымала студэнтка 4 курса эканамічнага факультэта Сергель Вераніка.
Другое месца было аддадзена Росалюк Ганне (будаўнічы факультэт). Трэцяе месц – Смердиной Анастасіі (факультэт электронна-інфармацыйных сістэм).
Акрамя галоўнага тытула, у намінацыі «Студэнт года ONLINE» пераможцам таксама прызнана Сергель Вераніка.
Конкурс аб’яднаў цалкам розных людзей і паказаў, што ўпартая праца і вера ў сябе — галоўныя складнікі поспеху ў любой справе.
Выказваем падзяку кіраўніцтву факультэтаў, аддзелу выхаваўчай работы з моладдзю, студэнцкаму актыву за дапамогу і падтрымку на працягу ўсяго шляху да фіналу.

Больш фота — у тэлеграм-канале БрДТУ па спасылцы: https://t.me/BrSTU_telegram