Прафарыентацыйная экскурсія для настаўнікаў

У рамках праграмы супрацоўніцтва з установамі агульнай сярэдняй адукацыі і ў мэтах актывізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці для настаўнікаў школ г.Брэста і Брэсцкай вобласці арганізавана азнаямленчая экскурсія ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з інфраструктурай універсітэта, дзейнасцю навучальных, навукова-даследчых і галіновых лабараторый БрДТУ, сустрэліся з загадчыкамі кафедраў.