Інструктыўна-метадычны семінар

18 кастрычніка на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся арганізацыйны інструктыўна-метадычны семінар па падрыхтоўцы і правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2023/2024 навучальным годзе для адказных асоб ад устаноў вышэйшай адукацыі, аддзелаў адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці, у якіх плануецца правядзенне рэпетыцыйнага тэсціравання.
У рамках семінара быў падведзены аналіз вынікаў цэнтралізаванага экзамену ў 2023 годзе, якасць арганізацыі працэсу, раскрыты змест і метады вырашэння найбольш складаных задач рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэсціравання мінулых гадоў; выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама перспектывы і магчымасці ўстаноў адукацыі ў правядзенні работы па падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання; методыка навучання па рашэнні задач павышанай складанасці і г. д.
Удзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены аналіз заданняў рэпетыцыйнага тэсціравання і тыповых памылак, якія дапускаюцца навучэнцамі, методыка навучання арганізатараў у аўдыторыі, намечаны шляхі больш эфектыўнай падрыхтоўкі вучняў у перыяд падрыхтоўкі і здачы выпускных экзаменаў у 2024 годзе.