Візіт рэктара БрДТУ ў Цэнтр міжнародных праграм Рэспублікі Казахстан

У рамках візіту дэлегацыі адукацыйных і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Казахстан рэктар БрДТУ Каспяровіч Сяргей Антонавіч наведаў Цэнтр міжнародных праграм у г.Астана.
Цэнтр міжнародных праграм з’яўляецца вядучай арганізацыяй Рэспублікі Казахстан, адказнай за міжнародныя праграмы падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў за мяжой. У прыватнасці, цэнтр адмініструе міжнародную стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан «Балашак».
У ходзе візіту адбылася прэзентацыя універсітэта, як навуковага і інавацыйнага цэнтра з мэтай прыцягнення на стажыроўкі магістрантаў і аспірантаў з Рэспублікі Казахстан. Варта адзначыць ужо існуючы станоўчы вопыт супрацоўніцтва БрДТУ з казахстанскімі партнёрамі па праграме «Балашак».